Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Статыстыка і апдэйты па петыцыі за вывучэнне беларускай мовы ў польскіх школах

Адукацыя Абвесткі
Зараз беларускую мову ў польскіх школах могуць вывучаць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці – тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі. Але ж у Польшчы больш за 100 тысяч беларусаў, маючых легальны статус.
Рух Беларускай Салідарнасці і ПС «Захаванне беларускай мовы і культуры» Кардынацыйнай Рады праводзяць збор подпісаў за тое, каб беларускую мову маглі вывучаць не толькі грамадзяне Польшчы, але і ўсе беларусы, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы і знаходзяцца ў легальным статусе (карта побыту, сталы побыт, статус уцекача, грамадзянства).
Статыстыка і апдэйты па петыцыі за вывучэнне беларускай мовы ў польскіх школах:

Краіны пражывання падпісантаў петыцыі (28 краін):
Польша, Чэхія, Расія, Кітай, Іспанія, Латвія, Літва, Грузія, Канада, Швейцарыя, Данія, Беларусь, Італія, Францыя, Галандыя, Партугалія, Швецыя, Велікабрытанія, Турцыя, Ірландыя, Германія, ЗША, Эстонія, Егіпет, Украіна, Іран, Славакія, Арабскія Эміраты

Колькасць падпісантаў:
афлайн - больш за 600
анлайн - больш за 910

Далучайцеся да збору подпісаў