Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

ЦІ ТРЭБА НАМ НАВУЧАННЕ ПА-БЕЛАРУСКУ

Абвесткі Адукацыя
Беларускія адукацыйныя ініцыятывы, фундацыі і арганізацыі ў Польшчы праводзяць апытанку сярод беларусаў, каб зразумець запатрабаванасць адукацыі на нацыянальнай мове для дзяцей і дарослых.

Адказы беларусаў, якія стала пражываюць у Польшчы дазволяць зразумець актуальнасць навучання па-беларуску для дзяцей і дарослых, каб адкрыць адпаведные класы і школы у супрацы з Міністэрствам адукацыі і навукі Польшчы. Разуменне запатрабаванасці беларускамоўнай адукацыі можа стаць падмуркам для ўзнікнення новых беларускіх адукацыйных праектаў у Польшчы.

Апытанне ініцыяванае Беларускай школай ў Варшаве, Беларускай Асацыяцыяй адукацыі і навукі, Школай для беларусаў замежжа «Я дома», Аб’яднаным Пераходным Кабінетам па нацыянальным адраджэнні і Рухам Беларускай Салідарнасці.


*Сабраная ў апытанцы інфармацыя будзе выкарыстоўвацца згодна са стандартамі канфідэнцыяльнасці і бяспекі заканадаўства ЕС.

Вы можаце дапамагчы апытанцы распаўсюдзіўшы інфармацыю пра яе сярод знаёмых вам беларусаў Польшчы. Спасылкі на публікацыі пра апытанку ў нашых сацыяльных сетках: