Асноўнымі тэмамі, якія абмяркоўваліся падчас канференцыі былі магчымасці і выклікі падчас эміграцыі, інстытуцыі і механізмы ў падтрымку беларускай адукацыі, а таксама існуючыя ініцыятывы і развіццё альтэрнатыўнай сістэмы беларускай адукацыі ў цяперашніх умовах.
Першыя ўдзельнікі мерапрыемства пачалі прыходзіць за гадзіну да пачатку канферэнцыі, каб пазнаёміцца адзін з адным і выпіць кавы. Ужо на першай панэльнай дыскусіі, якую мадэравала Марына Сакалова, пачаліся актыўныя абмеркаванні альтэрнатыўнай сістэмы адукацыі. Падчас размовы адзін са спікераў канферэнцыі Павел Церашковіч прэзентаваў ідэю стварэння новай асацыяцыі для выкладчыкаў і навукоўцаў, якая мусіць стаць інструментам аб’яднання выкладчыкаў, працадаўцаў, вучняў і бацькоў дзеля ўзаемадапамогі, працаўладкавання і пабудовы ўстойлівых сувязяў.
У другой дыскусіі прадстаўнікі арганізацый, якія аказваюць дапамогу адукацыйным ініцыятывам, сярод якіх былі Аляксей Канстанцінаў, Андрэй Казакевіч і Вера Гуріновіч расправялі пра свае арганізацыі і адказалі на пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі. Сярод іншага, навукоўцы і выкладчыкі пыталіся, дзе атрымаць падрымку для сябе і сваіх ініцыятываў, а таксама выступілі з прапановай часцей распавядаць пра стыпендыі і гранты для беларускіх студэнтаў.
Падчас трэцяга блока канферэнцыі было прадстаўлена больш за 15 ініцыятываў, якія маюць непасрэднае дачыненне да альтэрнатыўнай сістэмы адукацыі. 12 снежня будзе апублікаваны ў адкрытым доступе «навігатар па ініцыятывах». У ім будуць сабраныя асноўныя звесткі пра ініцыятывы, якія ўдзельнічалі ў канферэнцыі, з іх кантактнымі дадзенымі.
На закрыцці канферэнцыі сузаснавальнік РБС Віталь Рымашэўскі пазначыў намер надалей падтрымоўваць прадстаўнікоў адукацыйнай сферы, у тым ліку, зладзіць у хуткім часе хакатон і анлайн-канферэнцыю па манетызацыі адукацыі.
Каманда Руху Беларускай Салідарнасці заклікае прадстаўнікоў ініцыятываў, якія не былі агучаны падчас канферэнцыі, да чацвёртага снежня даслаць на скрыню conference@belsolidarity.com інфармацыю пра дзейнасць ініцыятывы, каб мы дабавілі гэтую інфармацыю да «навігатара» ў наступным фармаце:
- назва і дзейнасць арганізацыі/ ініцыятывы
- мэты і задачы вашай ініцыятывы
- кароткія звесткі пра гісторыю ўтварэння і развіцця (этапы)
- рэалізаваныя праекты
- вашыя сацыяльныя сеткі са спасылкамі, кантакты
Таксама тыя, хто не ўдзельнічаў у канферэнцыі, але хацеў бы пазначыць свой голас, можа даслаць свае пытанні ці пакінуць заяўку на далучэнне да асацыяцыі праз форму.