Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

У ВАРШАВЕ СТАРТАВАЛА ДЗІЦЯЧАЯ ТЭЛЕАКАДЭМІЯ

Падзеі Адукацыя
18 сакавіка «Пад жырандоляй» быў пакладзены старт навучання тэлеакадэміі MAKSIVISION для дзяцей і падлеткаў узростам 8+. Дакладней, прайшоў першы бясплатны занятак-знаёмства, дзе была прэзентаваная праграма навучання.

MAKSIVISION мае пэўную праграму навучання для дзяцей, падчас якой можна паспрабаваць розныя ролі і прафесіі медыя і тэлеіндустрыі: вядоўцы, сцэнарыста, рэжысёра, аператара, мантажора і прадзюсара.

Праграма тэлеакадэміі разлічаная на тое, каб максімальна проста даць дзецям разуменне працы тэлеіндустрыі і асноваў стварэння якаснага відэакантэнта. На сённяшні дзень гэта бачыцца вельмі актуальным, бо дзеці карыстаюцца сацсеткамі і з ранняга ўзросту ўжо з’яўляюцца не толькі спажыўцамі медыякантэнту, але і ствараюць яго самі. Зараз ёсць шмат папулярных блогераў сярод дзяцей.

Для навучання выкарыстоўваецца прафесійнае абсталяванне. Таксама ў маладых навучэнцаў будзе магчымасць паспрабаваць стварыць свае ўласныя рэпартаж, кліп, відэаблог у супрацы з творчай групай.
Заснавальнікам і выкладчыкам тэлеакадэміі з’яўляецца Уладзімір Максімкаў рэжысёр і прадзюсер многіх паспяховых і рэйтынгавых тэлепраектаў, аўтар арыгінальных тэлевізійных фарматаў.