Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

КАНФЕРЭНЦЫЯ «ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ КНІГІ: МАРЫ АБ БУДУЧЫНІ»

Архіў анонсаў Адукацыя
Беларуская кніга сёння як ніколі знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Ці можна сёння нешта зрабіць дзеля падтрымкі выдання кніг на беларускай мове і распаўсюджвання з іх дапамогай нацыянальнай культуры? Каб паспрабаваць адказаць на гэтыя пытанні ў прасторы РБС адбудзецца канферэнцыя «Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні».

Канфернцыя пройдзе пры падтрымцы прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПКБ, а таксама ў інфармацыйным партнёрстве з Беларускім ПЭН-цэнтрам, грамадскай кампаніяй «Будзьма» і платформай «Інбелкульт 2.0»

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе, хто апякуецца лёсам нацыянальнага кнігадруку і хоча дапамагчы зрабіць беларускае слова і культуру больш заўважнымі ў свеце.

Фота: bel-en.by. Кніга тэлевядоўцы і даследчыка Юрыя Жыгамонта

Галоўныя і актуальныя пытанні для сучаснага беларускага кнігадруку будуць узнятыя падчас канферэнцы:
  • Якія сістэмныя крокі трэба зрабіць, каб дапамагчы выдаваць кнігі па-беларуску
  • Як папулярызаваць чытанне кніг і перакладаў на беларускую сярод саміх беларусаў
  • Што зрабіць для большай заўважнасці і прэстыжу беларускіх кніг і аўтараў на міжнародным узроўні
  • Якім павінен стаць беларускі кніжны рынак у бліжэйшы час

Мерапрыемства пройдзе 21 студзеня ў Варшаве.

Калі вы жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні ў якасці выступоўцы / арганізатара дыскусіі / зацікаўленага назіральніка, то запаўняйце рэгістрацыйную форму

Свае пытанні і рэкамендацыі па правядзенні мерапрыемства таксама можаце дасылаць на скрыню instbelknig@gmail.com