Пад жырандоляй 6 красавіка прайшоў семінар для працаўнікоў ІТ-сектара пад назвай «ІТ-бізнес гэта духоўная гульня», на якім спрабавалі знайсці стык духоўнасці і бізнесу.
Мерапрыемства было арганізавана Frontsport.Poland і праходзіла на ангельскай мове, што было цалкам звыкла для людзей, якія працуюць у ІТ-кампаніях. Удзел у семінары для ўсіх быў бясплатным.
Спікерам семінара выступаў Джордж Качаноўскі, які з'яўляецца стваральнікам некалькіх паспяховых ІТ-праектаў. Джорж падзяліўся сакрэтамі, якія дапамагаюць ствараць ІТ-прадукт і жыць магчымасцямі, а не абмежаваннямі. Таксама гаворка ішла пра самы каштоўны рэсурс ІТ-бізнесу і стратэгію паляпшэння кар’ернага росту.
У сучасным свеце тэхналогіі ляцяць наперад, а чалавек часта прыкаваны да кампутара і не паспявае развівацца і вучыцца новаму ў сваёй прафесіі. Асабліва гэта тычыцца іт-спецыялістаў. Гэта прыводзіць да выгарання ў прафесіі. Джорж распавядаў на асабістым прыкладзе, як яму ўдалося канцэнтравацца на працы і знаходзіць сілы вучыцца новаму. Якім чынам працу можна ператварыць у гульню і натхняцца ёй.

- Кароткае відэа з семінару можна пабачыць у інстаграм ініцыятывы па спасылцы.