Юлія Букштановіч, намесніца кіраўніка Беларускай школы ў Варшаве пра сустрэчу настаўнікаў_ніц у гэтую нядзелю на Прасторы РБС:
«На маю думку, сустрэча была цёплая і ўтульная. У нас атрымалася стварыць атмасферу даверу і ўзаемадапамогі. Адчуваецца, што запыт на сустрэчы афлайн ёсць, бо 2 гадзін не было дастаткова, каб выказацца. Цешуся, што па выніку ўтварыліся новыя сувязі паміж калегамі і адбыўся абмен карыснымі парадамі. Будзе працяг.»
Мэты правядзення такіх сустрэч - гэта ўзаемадапамога, абмен досведам і развіццё. Такое кола для настаўнікаў і настаўніц - гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, аб’яднанымі блізкімі каштоўнасцямі і сферай дзейнасці.
Нагадваем, што вы таксама можаце правесці ў нас мерапрыемства!
Нагадваем, што вы таксама можаце правесці ў нас мерапрыемства!