«На маю думку, сустрэча была цёплая і ўтульная. У нас атрымалася стварыць атмасферу даверу і ўзаемадапамогі. Адчуваецца, што запыт на сустрэчы афлайн ёсць, бо 2 гадзін не было дастаткова, каб выказацца. Цешуся, што па выніку ўтварыліся новыя сувязі паміж калегамі і адбыўся абмен карыснымі парадамі. Будзе працяг.»