Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Як праходзяць заняткі Беларускай школы ў Варшаве на Прасторы РБС

Адукацыя Падзеі
Беларуская школа ў Варшаве (БШВ) пачала сваю дзейнасць з верасня 2022 года як адукацыйная афлайн- і анлайн-прастора для дзяцей, якія часова апынуліся ў Польшчы і іншых краінах свету пасля гуманітарнага крызісу ў Беларусі.

У 2023-2024 навучальным годзе БШВ маштабавалася на іншыя гарады Польшчы і адкрыла філіялы ў Беластоку, Гданьску і Кракаве. Захоўваецца і анлайн-філіял, дзе навучаюцца дзеці з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Албаніі, Англіі, Балгарыі, Беларусі, Германіі, Грузіі, ЗША, Ірана, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Малдовы, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Украіны, Францыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швецыі, Японіі. Таксама фармуюцца філіі ў Грузіі (Батумі і Тбілісі) і Літве (Вільня).

БШВ прапаноўвае дадатковую адукацыю па прадметах беларускага кампанента (па роднай мове і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі). Таксама па запыту бацькоў і дзяцей праводзяцца кансультацыі па матэматыцы, эмацыйным інтэлекце, анімацыі і інш. Арганізоўваюцца святы і творчыя майстэрні.