Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

ЛАДЗІМ ВЕБІНАР ПА МАНЕТЫЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ

Архіў анонсаў Адукацыя
Напрыканцы студзеня РБС ладзіць вельмі карыснае мерапрыемства, асабліва для тых, хто ўжо працуе ці плануе працаваць у адукацыйнай сферы. Для многіх беларускіх адукацыйных ініцыятыў дзейнасць не канвертуецца ў прыбытак, што замінае росту і пашырэнню магчымасцяў. Гэтая праблема і стала галоўным пытаннем для абмеркавання.

28 студзеня адбудзецца «Вебінар па манетызацыі адукацыйных устаноў і ініцыятыў», дзе пагаворым пра тое, як займацца адукацыйнай дзейнасцю і атрымліваць прыбытак, бо веды маюць свой кошт!

Спікерамі на вебінары выступяць:

  • Вольга Татарчыкзаснавальніца моўнай школы Centrum Nauki Języków Słowianka, філолаг, спецыялістка ў сферы мэнэджменту і маркетынгу.
  • Алена Астроўская (Пушкіна)дзіцячы пісьменнік, заснавальніца школы, аўтар адукацыйных праграм, аўтар першай Азбукі для самых маленькіх. Прыватная школа SmartEd.
  • Святлана Сільвестрава беларускі гісторык і літаратар, доктар гістарычных навук, каардынатар адукацыйнай ініцыятывы «Беларуская акадэмія».


Вебінар па манетызацыі адукацыйных устаноў і ініцыятыў пройдзе на анлайн-пляцоўцы Zoom, 28 студзеня, з 13-00 па 16-00 (па варшаўскім часе!). Удзел бясплатны, але трэба папярэдне зарэгістравацца, запоўніўшы форму тут

Там жа вы можаце загадзя пакінуць свае пытанні да спікераў, для абмеркавання падчас вебінару.