Па ініцыятыве Руху Беларускай Салідарнасці 4 сакавіка праводзіўся анлайн акселератар па напісанні праектных і грантавых заявак у адукацыйным кірунку.
Да ўдзелу былі запрошаныя прадстаўнікі беларускіх адукацыйных арганізацый ці ініцыятыў, якія хочуць атрымаць фінансавую падтрымку ўласнага праекта, але ніколі не падавалі заявак ў фонды і не ведаюць, як гэта зрабіць. Гэта была добрая магчымасць патрэніравацца і дапрацаваць свае заяўкі для падачы ў фонды пад кіраўніцтвам і парадамі ад экспертаў.
Прадстаўнікі фундацый і праграм падчас акселератара запрэзентвалі прыярытэты падтрымкі на 2023 год. Удзельнікам(цам) у распрацоўцы сваёй праектнай заяўкі дапамагалі эксперты ментарскім суправаджэннем.
Трэнінг цалкам праходзіў у фармаце анлайн праз пляцоўку Zoom і цягнуўся больш за чатыры гадзіны.
Прадстаўнікі адукацыйных ініцыятыў ужо прыйшлі на трэнінг са сфармаванай ідэяй уласнага праекта і былі гатовымі да яе дапрацоўкі і рэалізацыі. Гэта было адной з галоўных умоваў удзелу ў мерапрыемстве.