Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

АДУКАЦЫЙНЫ ЛЕТНІК ДЛЯ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ

Падзеі Адукацыя
Што мы рабілі летам 2022? Ладзілі чатырохдзённы адукацыйны летнік! І летнік гэты праводзілі ў адным з самых прыгожых месцаў Польшчы — Мазурах. Ці можа штосьці быць лепшым, чым атрымаць карысныя веды ў добрай кампаніі і ў прыгожым месцы.

Летнік-2022 праводзіў Рух Беларускай Салідарнасці сумесна з Каардынацыйнай радай. На некалькі дзён у Гасцінным комплексе на беразе возера сабраліся маладыя актывісты і актывісткі. Летнік спецыяльна арганізаваны для моладзёнаў, зацікаўленых развіваць грамадскі актывізм у Беларусі, хто мае сваі ідэі альбо ўжо працуе над праектам у грамадска-сацыяльным кірунку.

Адукацыйная праграма летніка ўтрымлівала лекцыі, вэбінары, трэнінгі, практыкумы і кансультацыі з экспертамі. Эксперты давалі парады і размаўлялі з моладзю пра тое, як працуе прапаганда і як верыфікаваць інфармацыю, як пабудаваць узаемадзеянне з медыя, планаваць і прасоўваць свае праекты і захоўваць моцы на доўгай дыстанцыі дзейнасці. Былі і заняткі з псіхолагам па тэме ментальнай ўстойлівасці.


Падчас праграмы летніка хлопцы і дзяўчаты спрабавалі прапрацаваць і спланаваць працу над сваімі праектамі. 


РБС будзе і надалей рэгулярна праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы для актывістаў з Беларусі і беларусаў замежжа. Сачыце за нашымі навінамі і не прапусціце аб’яўленне!