Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

ЗБОР ПОДПІСАЎ ЗА БЕЛАРУСКУЮ ШКОЛУ Ў ВАРШАВЕ

Абвесткі Адукацыя
Каманда РБС далучылася да кампаніі збору подпісаў дзеля атрымання будынка для беларускай школы ў Варшаве, ініцыянаванай некалькімі адукацыйнымі арганізацыямі беларусаў Польшчы.

З'явілася магчымасць падаць заяўку на атрыманне будынку для беларускай школы 1-8 класаў навучання. Дзеля гэтага трэба сабраць як мага больш подпісаў ад беларусаў, але менавіта тых, хто пражывае у Варшаве.

На правядзенне кампаніі ёсць толькі тыдзень — з 16 па 21 студзеня.

Ініцыятарамі збору подпісаў выступаюць Дабрачынны фонд «Życie», Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага і Школа-сад для беларусаў замежжа «Я дома».

Дапамагчы збору подпісаў можа кожны беларус, распаўсюдзіўшы інфармацыю пра гэта сярод сваіх сяброў і знаёмых беларусаў, якія жывуць у польскай сталіцы.

Паставіць подпіс можна і на нашым офісе з панядзелка па пятніцу 12:00-19:00.
ul.Hoża 41 m.2, 00-681 Warszawa (Уваход у двор паміж крамай Żabka і аптэкай Doz, на дамафоне націсніце 2, першыя дзверы справа). 

Мажна нават сабраць подпісы самастойна. Трэба спампаваць бланк па спасылцы, сабраць подпісы беларусаў і прынесці бланк да нас ці да любога іншага пункту збору подпісаў. Можна ўпісаць і дзяцей, за іх подпіс ставіць бацька ці маці. Важна памятаць, што калі будзеце самі збіраць подпісы — не стаўце нумарацыю на бланках. 

Подпісы і бланкі можна пакінуць на пляцоўках:
  • Дабрачынны фонд "Życie" ul. Jaworzyńska 8/7 (пн-пт 10:00-16:00)
  • Музей Вольнай Беларусі ul. Foksal 11, 00-327 Warszawa (аўторак/чацвер 16:00-20:00, субота/нядзеля 12:00-20:00)
  • Free Belarus Centre ul. Mokotowska 24 оф. 64, (паверх 3 19 і 20 студзеня, 10:00-18:00)
  • Гандлёвы Цэнтр "Złoty Tarasy" ul. Złota 59, 00-120 Warszawa (паверх 0, каля ўваходу да кавярні "Costa Coffee", толькі ў суботу 21 студзеня, 9:00-21:00)