Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

У 2022 годзе пры падтрымцы РБС распачала сваю дзейнасць Беларуская школа ў Варшаве

Абвесткі Адукацыя
Вучнямі школы становяцца беларускія дзеці, якія атрымліваюць веды па асноўных прадметах ва ўстановах краіны пражывання, а па прадметах беларускага кампанента (роднай мове і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, культуры Беларусі і інш.) на дадатковых занятках БШВ.
Навучальна-выхаваўчы працэс праводзяць лепшыя настаўнікі, якія праходзяць конкурсны адбор.

Шмат вучняў ахоплена анлайн-навучаннем як у самой Польшчы, так і іншых краінах свету. Школа прымае статус міжнароднай, бо ў яе навучаліся ці навучаюцца беларускія дзеці з Албаніі, Беларусі, Германіі, Грузіі, ЗША, Ірана, Ірландыі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Расіі, Турцыі, Украіны, Францыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Японіі.

З 2023 года фарміруюцца філіялы БШВ у гарадах Польшчы. Акрамя Варшавы, гэта Беласток, Гданьск, Кракаў.

Запісаць сваіх дзетак у школу можна пасля запаўнення формы.