Цікавай часткай заняткаў падчас летніка сталі два вэбінары па тэме працы з інфармацыяй ад вядомых беларусам экспертаў — Барыса Гарэцкага і Паўла Лібера.
Барыс Гарэцкі — адзін з лідараў Беларускай асацыяцыі журналістаў. На сваім вэбінары ён распавёў моладзі на чым будуюцца фэйкі і прапаганда. На іншым занятку Барыс даваў карысныя парады як ініцыятывам і асобным актывістам выбудоўваць узаемаадносіны са СМІ і звяртаць увагу грамадства на сваю дзейнасць праз медыя.
Павел Лібер вядомы грамадскасці як стваральнік некалькіх паспяховых праектаў-платформ: «Голас», «еЗдароўе» і «Новая Беларусь». Павел дзяліўся з моладзю сваім досведам і распавядаў як прасунуць сваю ідэю ў перапоўненай інфармацыйнай прасторы.
Апроч пералічанага яшчэ з моладзю гутарылі і пра метады верыфікацыі інфармацыі. Як можаце бачыць, заняткі былі на вельмі актуальныя сучасныя тэмы.
РБС будзе і надалей праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы для актывістаў з Беларусі і беларусаў замежжа. Сачыце за нашымі навінамі і не прапусціце аб’яўленне!