Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

МОСТ ПАМІЖ БЕЛАРУСАМІ І ЕЎРАПЕЙСКІМІ ПАРТНЁРАМІ

Падзеі Адукацыя
Для беларусаў, якія прагнуць развіваць і развівацца 15 сакавіка «Пад жырандоляй» адбыўся вельмі прадуктыўны і карысны івэнт. Праект MOST+ прэзентаваў новую праграму стажыровак.

Праект MOST+ фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам. MOST+ падтрымлівае стажыроўкі спецыялістаў і спецыялістак беларусаў у краінах ЕС па розных кірунках: навука, культура, адукацыя і медыцына, грамадства і бізнес.

Удзел у мерапрыемстве быў бясплатны, галоўнае — жаданне атрымаць веды і магчымасці для прафесійнага росту. Да сэсіі далучылася каля 40 чалавек. Некаторыя удзельнікі дзеля гэтага прыехалі з Літвы.

Падчас інфармацыйнай сэсіі прысутным распавялі, як паспяхова скласці заяўку, каб атрымаць грант на прафесійную стажыроўку або на ўдзел у канферэнцыі, як знайсці замежных партнёраў ці атрымаць досвед працы ў буйной кампаніі ЕС і шмат іншага.

Сустрэча прайшла даволі актыўна, прысутныя атрымалі адказы на шматлікія пытанні. Быў арганізаваны фуршэт і ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца і абмяняцца досведам.

Праграма MOST+ пакрывае выдаткі, звязаныя з ажыццяўленнем працоўных візітаў: транспарт, пражыванне, віза, страхоўка, удзел. Грамадзяне Беларусі могуць падаць заяўку на праграму ці атрымаць фінансаванне свайго праекта.