Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

ЗАХАВАЦЬ МОВУ І ІДЭНТЫЧНАСЦЬ

Падзеі Адукацыя
28 красавіка ў Варшаве Па ініцыятыве Руху Беларускай Салідарнасці прайшоў круглы стол па абмеркаванні пытанняў захавання ідэнтычнасці беларусаў, адсутнасці магчымасці адукацыі на нацыянальнай мове для беларускай дыяспары ў Польшчы і іншых краінах.
Круглы стол праводзіўся на варшаўскай прасторы «Пад жырандоляй», дзе прадстаўнікі беларускай дыяспары рэгулярна праводзяць імпрэзы рознага фармату. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПКБ, працоўная група Каардынацыйнай Рады па Захаванню і развіццю беларускай мовы і культуры, Рух Беларускай Салідарнасці.

У круглым стале прынялі ўдзел Аліна Коўшыкпрадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета, Павел Баркоўскіфілосаф, ініцыятар праекту Інстытут беларускай кнігі, Павел Церашковічкіраўнік беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі, кіраўнік камісіі Каардынацыйнай Рады па пытаннях адукацыі, Алесь Лозказаснавальнік беларускай школы ў Варшаве, Віталь Рымашэўскілідэр Руху Беларускай Салідарнасці і кіраўнік працоўнай групы Каардынацыйнай Рады па падтрымцы беларускай мовы і культуры.

Таксама прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары і розных адукацыйных арганізацый і аб’яднанняў, зацікаўленыя ў захаванні і развіцці нацыянальнай адукацыі, мовы, культуры, падтрымцы нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, якія дзейнічаюць у эміграцыі (пераважна ў Польшчы).


На фоне пагроз для нацыянальнай культуры і існавання Беларусі, як незалежнай дзяржавы, беларусам асабліва важна трымацца разам і супольна шукаць найлепшыя шляхі для захавання і развіцця беларускай мовы, адукацыі і культуры як у эміграцыі, так і на бацькаўшчыне, а таксама абменьвацца актуальнай інфармацыяй, каб зрабіць працу ў беларускім адукацыйным кірунку максімальна эфектыўнай. Менавіта таму арганізатары кругла стала зацікаўленыя ў далейшых сумесных кроках павялічэння прысутнасці беларускай мовы ў адукацыі і з’яўлення такой магчымасці для беларусаў у эміграцыі і супольнай дзейнасці з іншымі беларускімі грамадскімі ініцыятывамі.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася:
  • Развіццё праектаў беларускай школы ў Польшчы, а таксама арганізацыя сеткі беларускіх школ выходнага дня ў Польшчы і іншых краінах з беларускай дыяспарай
  • Стварэнне нацыянальнага беларускага ўніверсітэта з беларускай працоўнай мовай выкладання за мяжой
  • Арганізацыя пазашкольнай працы з дзецьмі і захадах па культурнай дыпламатыі
  • Адраджэнне дзейнасці Таварыства Беларускай Мовы у Польшчы
  • Магчымасць ўзаемадзеяння і калабарацыі розных адукацыйных, моўна-культурных ініцыятыў беларусаў замежжа і ў краіне

Павел Баркоўскі падкрэсліў крытычнае становішча адукацыі на нацыянальнай мове ў самой Беларусі і ўзняў пытанне гатоўнасці саміх беларусаў падтрымліваць адукацыю на нацыянальнай мове грашыма і ўдзелам, бо без такіх праектаў паступова будзе сцірацца беларуская ідэнтычнасць.

Аліна Коўшык адзначыла, што зараз ідзе праца над адзіным падыходам рэфармавання усёй беларускай сістэмы адукацыі (калі гэта стане магчымым), прапрацоўваюцца дарожныя карты неабходных захадаў і зменаў. Таксама заўважыла, што ў польскіх школах зараз навучаецца каля 52 тысяч беларускіх дзяцей, але пытанне палягае ў тым, колькі з іх захочуць навучацца на беларускай мове.

Павел Церашковіч распавёў пра неабходнасць удзелу беларусаў у кіраванні Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэту і адзначыў значнае павялічэнне беларускай дыяспары ў Польшчы за апошні дзясятак гадоў.

Віталь Рымашэўскі лічыць цалкам магчымым беларусам у Польшчы дзейнічаць і змяняць сітуацыю. Дзеля гэтага, на думку палітыка, трэба аб’ядноўвацца актыўным беларусам і ініцыятывам, каб праводзіць грамадскія кампаніі і трымаць кантакты з польскімі ўладамі ў пытаннях стварэння беларускіх школ.

Для іншых удзельнікаў і прадстаўнікоў адукацыйных ініцыятыў, якія не змаглі далучыцца да мерапрыемства ў Варшаве, была арганізавана магчымасць удзелу ў АНЛАЙН-фармаце праз сэрвіс Zoom. Відэа выступаў спікераў з сустрэчы можна пабачыць на ютуб канале РБС.
Сярод прыстуных была прадстаўніца новага беларускага медыя Lixtar.media. На сайце выдання створана інтэрактыўная мапа беларускіх ініцыятыў. Была прапанавана магчымасць дапаўнення мапы адукацыйнымі арганізацыямі і школамі з беларускай мовай адукацыі.

Па выніках круглага стала было прынята рашэнне праводзіць штомесячныя каардынацыйныя сустрэчы беларускіх ініцыятыў, якія займаюцца падтрымкай і захаваннем беларускай мовы ў Польшчы і іншых краінах. Таксама планаванне сумесных дзеянняў у абарону беларускай мовы.

Калі ваша ініцыятыва зацікаўленая ў падтрымцы і развіцці беларускай мовы і вы жадаеце ўдзельнічаць у абмеркаванні сумесных крокаў па далейшай працы ў гэтым кірунку, пішыце да нас на паштовую скрыню РБС office@belsolidarity.com з пазнакай «Мова і адукацыя».
Таксама далучайцеся да сацсетак Руху Беларускай Салідарнасці і сачыце за абвесткамі па правядзенні наступных мерапрыемстваў, датычных беларускай адукацыі, мовы і культуры.