Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

СВЯТА ЗАКАХАНЫХ РАЗАМ З J:MOРС

Падзеі
На варшаўскай прасторы «Пад Жырандоляй» прайшоў канцэрт гурта J:MOРС.
Некаторыя госці на канцэрт нават з Беларусі прыехалі! Разам паўтаралі знаёмыя радкі песняў, абдымаліся, плакалі і смяяліся. Было вельмі лампава і душэўна. Можаце самі пабачыць на здымках у пасце.

Вакаліст гурта Уладзімір Пугач распавёў, што музыкі ўжо традыцыйна праводзяць канцэрт на 14 лютага. У мінулым годзе хацелі выступіць ва Ўкраіне, але іх не пусцілі, бо ўлады там ужо чакалі пачатку вайны.

На канцэрт прыйшлі шмат парачак, то і не дзіўна ў такі дзень. Музыкі павіншавалі са сцэны пару, якія ўжо 25 гадоў разам.

Ну і як прынята на добрых канцэртах, людзі не хацелі адпускаць музыкаў і прасілі яшчэ.

Хтосьці спытаў у саліста, што той хацеў бы прывезці з міграцыі ў Беларусь. Уладзімір адказаў, што вярнуўся бы з атмасферай, якую тут стварылі людзі.