Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе разам з Рухам Беларускай Салідарнасці запрашаюць у натхняльнае падарожжа — навучальны анлайн-курс і візіт у сталіцу еўрапейскай дэмакратыі, Брусэль, для маладых беларусак/аў.
Для каго:
- калі вам ад 18 да 35
- займаецеся ці плануеце займацца грамадскай ці палітычнай дзейнасцю
- вы знаходзіцеся ў Еўразвязе ці маеце візу Шэнген, якая неабходна для навучальнага візіта ў Брусэль
- валодаеце ангельскай мовай на размоўным узроўні (будзе лічыцца бонусам)
Чаго чакаць:
- інтэрактыўныя анлайн-лекцыі ад прызнаных экспертаў па сучаснай еўрапейскай палітыцы і праве, беларускай гісторыі і эканоміцы ў еўрапейскім кантэксце
- напісанне эсэ «Беларусь у ЕС – чаму?»
- эксклюзіўны навучальны візіт у Брусэль для пераможцаў конкурсу эсэ (кампенсацыя дарожных расходаў на суму не болей за 250 Еўра)
Эксперты курса:
- Жак Базэн, даследчык і лектар Універсітэта прыкладных навук Saxion у Энсхедэ, Нідэрланды
- Віктар Якубаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнтам, даследчык Варшаўскага Ўніверсітэта, Артэс лібералес/ Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук
- Зміцер Крук, старэйшы даследчык BEROC, дырэктар BEROC-IPM School of Economics and Business
- Вольга Смалянка, кіраўніца праваабрончай арганізацыі Lawtrend
Завершыце курс эксклюзіўным навучальным візітам у Брусель! Пачуйце з першых вуснаў пра пра працу Еўрапейскага парламента праз наведванне офісаў еўрадэпутатаў. Прыміце ўдзел у дыскусіі з дэпутатамі Еўрапарламента на тэму выбараў 2024 года і ў захапляльнай ролевай гульні ў Брусэльскім парламентарыуме.
Забяспечце сабе месца ў навучальным візіце, удзельнічаючы ў нашым конкурсе эсэ «Беларусь у ЕС – чаму?» і ўсіх лекцыях. Такім чынам вы атрымаеце шанец стаць удзельнікам_цай гэтага азнакамляльнага навучальнага візіта.
Забяспечце сабе месца ў навучальным візіце, удзельнічаючы ў нашым конкурсе эсэ «Беларусь у ЕС – чаму?» і ўсіх лекцыях. Такім чынам вы атрымаеце шанец стаць удзельнікам_цай гэтага азнакамляльнага навучальнага візіта.
Заяўкі прымаюцца да 12 траўня.
Лекцыі пройдуць з 20 траўня па 30 чэрвеня
Конкурс эсэ абудзецца з 1 па 5 чэрвеня
Трохдзённы навучальны візіт у Брусэль адбудзецца ў перыяд 1-20 ліпеня
Лекцыі пройдуць з 20 траўня па 30 чэрвеня
Конкурс эсэ абудзецца з 1 па 5 чэрвеня
Трохдзённы навучальны візіт у Брусэль адбудзецца ў перыяд 1-20 ліпеня
Рэгістрацыя па спасылцы