Як зладзіць падзею, што зацікавіць людзей, збярэ аншлаг і будзе паспяховай?
Як пазбавіцца ад сіндрома самазванца і рэалізавацца праз свой праект/івэнт/імпрэзу?
Як скласці правільную структуру і паспяхова ажыццявіць ідэю?
Як зацікавіць беларускасцю стомленых гледачоў?
Калі вы хочаце даведацца адказы на гэтыя адказы – вам сюды!
Мы запрашаем вас на цыкл тэарэтычных і практычных заняткаў і майстар-класаў, з магчымасцю кансультацый з ментарам у працэсе рэалізацыі праекта на ўсіх этапах.
Першы блок – тэарэтычныя частка, наведнікі атрымліваюць неабходныя веды і ўменні, а таксама лайфхакі і ўнікальныя падказкі ад ментара.
Другі блок – падрыхтоўка, разбор, кансультацыі канкрэтна па прапанаваных праектах.
Трэці блок – ажыццяўлянне і рэалізацыя найлепшых ідэй пры падтрымцы каманды РБС і ментара.

Ментаркай і каардынатаркай праекта будзе Валярына Кустава. тэлезорка каналу “Белсат”, пісьменніца, спічрайтэр, адукатарка, вядоўца, аўтарка і каардынатарка дзесяткаў пасляховых медыяпраектаў
Таксама будзе магчымасць атрымаць кансультацыі ў спецыялістаў у сферы пабудовы каманды, піяру, SMM і інш.
Таксама будзе магчымасць атрымаць кансультацыі ў спецыялістаў у сферы пабудовы каманды, піяру, SMM і інш.
Мы разбярэм ваш праект ад ідэі да падзеі, дапаможам з фармулёўкамі, сцэнаром, рэалізацыяй.
Вы зможаце:
Вы зможаце:
- распрацаваць і правесці сваё мерапрыемства на прадстаўленай арганізатарамі ўтульнай пляцоўцы у сэрцы Варшавы, альбо ў вашым горадзе (у тым ліку ў Беларусі), альбо анлайн
- распрацаваць альбо стварыць сайт вашага праекту з дапамогай нашых спецыялістаў
- рэалізаваць вашыя задумы анлайн
- прапанаваць фармат праекту, якім вы апантаныя, але фармат не пазначаны ў абвестцы
Што трэба для ўдзелу:
- мець сфармаваную ідэю і быць гатовым/ай да яе рэалізацыі
- запоўніць гугл-форму і чакаць адказу на пошту з далейшымі інструкцыямі
- быць гатовым прысутнічаць на 80% заняткаў
Каб далучыцца да праграмы - запаўняйце форму па спасылцы.
Заяўкі прымаюцца да 7 траўня 23:59. Колькасць месцаў абмежаваная.