На прасторы РБС працягваюць адбывацца самыя цікавыя літаратурныя сустрэчы! Так 18 лютага прайшла літаратурная вечарына лонданскага выдавецтва «Скарына».
Спецыяльнымі гасцямі былі стваральнік выдавецтва Ігар Іваноў і рэдактар Уладзіслаў Гарбацкі — пісьменнік, перакладчык, сацыялінгвіст, аўтар працаў пра фемінітывы ў беларускай мове.
Вечарына, як гэта звычайна бывае з мерапрыемствамі на нашай прасторы, прайшла ў цудоўнай атмасферы. Прыйшло шмат беларусаў. Гэта былі людзі розных сфераў дзейнасці, якіх аб'ядноўвае любоў да кнігі і беларускай мовы.
Размаўлялі пра гісторыю друкарства, пра Лондан, дзе знаходзіцца выдавецтва і пра тое, як кнігі дастаўляюць сваім чытачам у розныя краіны свету, таксама і ў Беларусь.
Праз zoom да вечарыны далучыліся аўтары і аўтаркі, якія супрацоўнічаюць з выдавецтвам «Скарыны». Яны паразмаўлялі з прысутнімі і прачыталі свае вершы.

![](https://static.tildacdn.com/tild3331-6339-4335-b334-623630333265/_DSF5280.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild3231-3333-4764-b436-643033363161/f8.jpg)
На фота Ігар Іваноў
Стваральнік выдавецтва «Скарына» Ігар Іваноў адзначыў, што ў выдавецтве друкуюцца вельмі розныя творы і для розных чытачоў. Напрыклад, ёсць каляндар, зроблены па малюнках Паўла Севярынца. Вядомы палітык з’яўляецца вернікам, прасоўвае хрысціянскія каштоўнасці і адмоўна ставіцца да ЛГБТ. А вось аўтар Уладзіслаў Гарбацкі мае супрацьлеглыя погляды і піша працы пра фемінітывы.

![](https://static.tildacdn.com/tild6664-6164-4231-b166-656239316166/f6.jpg)
На фота Уладзіслаў Гарбацкі
Распавялі і пра стварэнне кнігі «Гід па фемінізацыі беларускай мовы» Уладзіслава Гарбацкага. Ёй папярэднічала эсэ, дзе на вокладцы размясцілі воблака са словаў з фемінітывамі. Аўтар прызнаўся, што калі ён выбіраў гэтыя словы, то браў тыя, якія меней шакуюць патэнцыйнага чытача.

![](https://static.tildacdn.com/tild3538-3965-4333-a134-626230353838/f5.jpg)
На вечарыне можна было набыць кнігі выдавецтва, а таксама пераклад на беларускую рамана нобелеўскай лаўрэаткі Ані Эрно. Варта адзначыць, што ахвотных набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара апынулася даволі шмат. Некаторыя выданні засталіся літаральна ў двух асобніках.
Гэты лішні раз сведчыць, што ў беларусаў і беларусак Варшавы ёсць вялікая цікавасць да кніг на роднай мове і трэба больш ладзіць літаратурных сустрэч.
![](https://static.tildacdn.com/tild3934-3234-4439-b634-393864316566/_DSF5274.jpg)
![](https://static.tildacdn.com/tild3362-6634-4166-b265-303438393939/_DSF5322.jpg)