Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

ЦІ МАЮЦЬ СЭНС САНКЦЫІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ

Падзеі
На нашай прасторы праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў. Гэтым разам абмяркоўвалі палітычную тэму — санкцыі, а дакладней, іх ролю і ўплыў на дзяржаўныя інстытуцыі Беларусі. Эксперты параўналі кейсы Беларусі і Венесуэлы і спрабавалі вызначыцца з роляй санкцыйнай палітыкі ў сучаснасці.

Дыскусія пад назвай «(Не)эфектыўнасць санкцый» адбылася на прасторы РБС у Варшаве 15 лютага.

У якасці спікераў выступілі даследчыкі польскай акадэміі навук Пётр Рудкоўскі і Пётр Ліхач. Яны правялі паліталагічна-этычны аналіз санкцыйнай палітыкі з улікам досведу Венесуэлы. Аналіз не дае канчатковых адказаў на пытанне пра сэнс санкцыяў, але дазваляе глянуць на на іх ў больш шырокай перспектыве.
На фота: Пётр Рудкоўскі і Пётр Ліхач

Аналіз праводзіўся ў рамках даследчага праекта «Паранены аўтарытарызм. Беларускі рэжым пасля 2020 года ў параўнаўчай перспектыве», які рэалізуецца ў Інстытуце філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэмі навук пры падтрымцы польскага Нацыянальнага цэнтра даследаванняў і развіцця (NCBiR).

Напачатку дыскусіі былі прадстаўленая і агучаная інфармацыя з даследавання. Некаторыя цікавыя факты мы прыводзім ніжэй.
На гэтым графіку бачна, што ў Венесуэле доўгі час захоўваўся значна большы паказчык выбарчага працэсу, то бок выбары праводзіліся і вынікі часта былі празрыстымі.
Тут паказаны паказчык дэмакратычнай мабілізацыі грамадства — калі людзі ў значнай сваёй колькасці актыўна ўключаліся і ўдзельнічалі ў палітычным жыцці.
Тут краіны параўноўваюцца па колькасці ўведзеных супраць іх санкцый. Бачна, што вялікая колькасць санкцыйных абмежаванняў супраць Беларусі былі ўведзеныя з моманту пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Для параўнання таксама былі агучаная колькасць рознага роду, уведзеных супраць Расія — 13 596. Гэта нашмат большая лічба ў параўнанні з Беларуссю і Венесуэлай.

Гэта толькі некаторыя графікі з тых, якія былі паказаныя падчас дыскусіі.


Цалкам дыскусію глядзіце на нашым ютуб канале: