На сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі беларускіх арганізацый за мяжой, лідары мясцовых супольнасцяў, навукоўцы, журналісты, актывісты і іншыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы.
«Польская дыяспара адыграла вялікую ролю ў пераломных момантах гісторыі краіны. Такую ж ролю можа адыграць і беларуская дыяспара для Беларусі», — сказаў Роберт Тышкевіч
![](https://static.tildacdn.com/tild3166-3165-4865-b666-633062353461/nn2.jpg)
Спадар Тышкевіч адзначыў, што прыйшоў на сустрэчу каб падзяліцца сваім досведам удзелу ў грамадскай актыўнасці, як прадстаўнік руху польскай «Салідарнасці», расказаць пра барацьбу палякаў з камунізмам, а таксама выслухаць беларусаў і даведацца, з якімі праблемамі яны сёння сутыкаюцца ў Польшчы.
![](https://static.tildacdn.com/tild6334-3035-4930-a139-316464626235/nn3.jpg)
Беларусы, у сваю чаргу, задавалі розныя пытанні, дзяліліся актуальнымі праблемамі і цяжкасцямі. Галоўным чынам прадстаўнікоў дыяспары цікавіла магчымасць навучання ў школах на беларускай мове для дзяцей з Беларусі.
- Калі вы таксама хочаце правесці мерапрыемства на прасторы РБС, то запрашаем! Трэба толькі запоўніць заяўку тут.