Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Каманда РБС на імпрэзе «Яднайся!»

Падзеі
Каманда Руха Беларускай Салідарнасці прыняла ўдзел у імпрэзе «Яднайся!», якая прайшла ў Варшаве 14 чэрвеня.
Мерапрыемства было арганізавана ў Варшаве па ініцыятыве Офіса Святланы Ціханоўскай, пры падтрымцы Каардынацыйнай Рады і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.

Наша каманда прыняла ўдзел у кірмашы ініцыятыў. Мы прэзентавалі кампанію па збору подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах, Lixtar Media і прастору "Пад жырандоляй".
Святлана Ціханоўская таксама падтрымала нашу кампанію.
А лідар РБС Віталь Рымашэўскі выступіў спікерам у панэлі пра Каардынацыйную Раду.