Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Цырымонія адкрыцця навучальнага года 2023-2024

Падзеі Адукацыя
2 верасня ў дворыку Музея Вольнай Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё навучальнага года 2023-2024 ў Беларускай школе ў Варшаве.
Свята пачалося з выступу дзетак з Хору вольных беларусаў, якія заспявалі “Пагоню”, а таксама арыгінальную версію песні “Саўка ды Грышка”.

Павіншаваць дзяцей, бацькоў і настаўнікаў завіталі кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка, прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і кіраўнік Беларускага Руху Салідарнасці Віталь Рымашэўскі.

Пасля вітальных прамоў ганаровых гасцей, дырэктар школы Алесь Лозка і намесніца дырэктара Юлія Букштановіч запрасілі на сцэну першакласнікаў, каб пад гукі першага званка прывітаць у школе асабіста кожнага з іх.

Таксама адбылося знаёмства з настаўнікамі і ўручэнне ўсім вучням сімвалічных ключыкаў да ведаў.

Напрыканцы свята для гасцей быў паказаны спектакль “рЭвалюцыя Зайца” у пастаноўцы Ю. Дзівакова.

Дзякуй ўсім, хто завітаў, дзякуй гасцям, настаўнікам, бацькам і дзеткам, дзякуй валанцёрам і ўсім, хто дапамагаў. У добры шлях, сябры!

Няхай каласіцца ніва беларускасці па ўсім свеце!

Тэкст — Юлія Букштановіч