У Варшаве на пляцоўцы Imaguru 19-20 траўня правялі канферэнцыю беларускіх, польскіх, украінскіх, літоўскіх палітыкаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Рух Беларускай Салідарнасці таксама прымаў удзел у сустрэчы і выступаў адным з арганізатараў.
Канферэнцыя праходзіла па тэме «Грамадзянскія арганізацыі і палітычныя партыі ў Беларусі і краінах Люблінскага трохкутніка, і ваенная сітуацыя ва Усходняй Еўропе»
«Разам мацней» і «За нашу і вашу свабоду» — дэвізы, якія натхнілі гэтую канферэнцыю. Гэта месца сустрэчы для разважанняў і планавання сумесных дзеянняў дзеля ўмацавання грамадзянскай супольнасці ў краінах Люблінскага трыкутніка і Беларусі, улічваючы цяперашнюю ваенную сітуацыю ва Усходняй Еўропе.
Уплывовыя палітыкі часта не маюць інфармацыі аб рэальнай сітуацыі ў суседніх краінах. Таму мы запрасілі прадстаўнікоў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, каб паразмаўляць пра праблемы, з якімі сутыкаецца грамадзянская супольнасць у кожнай з чатырох краін. — Менавіта так акрэслілі задачы канферэнцыі арганізатары.
Сярод удзельнікаў былі Міхал Камінскі, намеснік маршала Сената Польшчы; Віталь Рымашэўскі, лідар Руху Беларускай Салідарнасці і прадстаўнік Каардынацыйнай рады; Аліна Кушык, Аб'яднаны пераходны кабінет; народны дэпутат Багдан Яроменка, партыя «Слуга народа»; народны дэпутат Юлія Цімашэнка, партыя «Бацькаўшчына»; дэпутат Уладзімір Арыеў, партыя «Еўрапейская салідарнасць»; Элада Гукасава, Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства; Паліна Бродзік, Цэнтр «Свабодная Беларусь»; Аурымас Сведас, Літоўскі інстытут гісторыі; Яўген Махда, выканаўчы дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі і іншыя палітыкі, грамадскія дзеячы і праваабаронцы, якія выступалі ў якасці спікераў.
Некаторыя далучаліся праз анлайн платформу Zoom. Мадэраваў сустрэчу Зміцер Кухлей (IDSM BEE).
Трансляцыю панэльнай дыскусіі можна паглядзець на ютубканале РБС па спасылцы

Напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі на мерапрыемстве знаходзіліся фотаздымкі палітвязняў. Удзельнікі канферэнцыі выказалі знакі салідарнасці з палітзняволенымі беларусамі.

«Адбылася сапраўды знакавая падзея. На супольнай пляцоўцы мы разам абмеркавалі найбольш балючыя для беларусаў на сёння пытанні:
- Як паспрыяць вызваленню беларускіх палітвязняў?
- Якім чынам грамадскія арганізацыі і палітычныя сілы могуць супрацоўнічаць у нашым рэгіене дзеля супрацьстаяння пуцінскай агрэсіі?
Мы маем мноства пунктаў, па якіх мы можам дзейнічаць разам. Супраць дэзінфармацыі, у падтрымку палітвязняў, пытанні праваабароны і г.д. Канферэнцыя, якая прайшла ў Варшаве — толькі першы крок для далейшай супрацы» — адзначыў лідар Руху Беларускай Салідарнасці Віталь Рымашэўскі
Па выніках сустрэчы працоўныя групы закладуць асновы для агульных міжнародных ініцыятыў, якія будуць умацоўваюць дэмакратыю, салідарнасць і ўдзел грамадзян у дзяржаўным будаўніцтве.