Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Каманда РБС прыняла ўдзел у сустрэчы ад Free Belarus Center

Падзеі
Free Belarus Center сабраў прадстаўнікоў_іц разнастайных прастораў, якія працуюць з беларускімі актывістамі_камі, на вялікую сустрэчу пад назвай «HUB-TOGETHER».
На мінулым тыдні каманда Free Belarus Center запрасіла тых, хто займаецца грамадскай адукацыяй, праводзяць культурніцкія імпрэзы ці надае гуманітарную дапамогу ў сваіх прасторах у розных гарадах Польшчы, каб больш даведацца адзін пра аднаго.

Пасля абмеркавання каштоўнасцяў разам з фасілітатарам Валдзісам Фугашам з дапамогай артысткі, актывісткі і заснавальніцы фонду STUS Лізаветы Сцяцко ўдзельнікі сустрэчы папрацавалі над стварэннем каталога ўсіх асноўных беларускіх прастор Польшчы ў фармаце зіна — самаробнага міні-часопіса. Вынікі гэтай працы хутка з’явяцца ў суполках удзельнікаў_іц сустрэчы і анлайн.

Вечар завяршыўся выступам непаўторнага Сяргея Пукста.

Фота: @savitskipavel
Тэкст: Free Belarus Center