Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Што цэняць ВНУ ў замежных студэнтах? Чаму адных выбіраюць, а іншых — не?

Анонсы
Рух Беларускай Салідарнасці зладзіць ВЕБІНАР разам з ментар(к)амі Bright Belarus!
BRIGHT BELARUS (ВВ) — гэта суполка таленавітых беларусак і беларусаў, якая аб’ядноўвае тых, хто вучыўся ў найлепшых універсітэтах свету, з тымі, хто хоча ў іх паступіць.

Тэме вебінара: "Што цэняць ВНУ у замежных студэнтах? Чаму адных выбіраюць, а іншых — не?"

У суполцы ВВ ёсць журналісты, бізнесмены, музыканты, даследчыкі AI, біяінфарматыкі, генныя інжынеры, эканамісты, паэты, спартсмены, юрысты і біяфізікі — усе вучыліся ў найлепшых універсітэтах і атрымлівалі стыпендыі ад міжнародных фондаў.

На вебінары вы зможаце задаць пытанні, якія вас турбуюць, а таксама даведацца падрабязнасці праграмы BB.

Ментар_кі вебінару:
  • Лізавета Трахаліна, юрыст. Скончыла Універсітэт Оксфарда (магістратура), БДУ (бакалаўрыят);
  • Дзяніс Рабчук. Паспеў павучыцца ў Польшчы, а зараз вучыцца ў Bocconi University у Мілане на бакалаўрыяце па эканоміцы і сацыяльных навуках;
  • Ева Волкава, музыка. Скончыла Каралеўскі музычны каледж у Лондане (магістратура), Гілдхолскую школу музыкі і драмы (бакалаўрыят).

Калі? 4 ліпеня а 19:00 па Менску.
Дзе? Анлайн у ZOOM.
Рэгістрацыя па спасылцы

P.S. Застанецца час, каб падаць заяўкі на ментарскую падтрымку.
Для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца па спасылцы.

Далучайцеся і сачыце за абнаўленнямі!