Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Аналіз еўрапейскай перспектывы для дэмакратычнай Беларусі: погляды экспертаў, палітыкаў і беларускіх дэмакратычных сілаў

Анонсы
28-га лютага 2024 г. адбудзецца воркшоп, падчас якога эксперты абмяркуюць наступныя пытанні:
  • Якія падыходы ЕС прадпрымаў у дачыненні да Беларусі?
  • Як эксперты ацэньваюць еўрапейскія перспектывы Беларусі?
  • Якія існуюць падыходы ў беларускіх палітарганізацый да еўраінтэграцыі Беларусі?
Таксама ў рамках семінара плануецца абмеркаваць аналітычны дакумент, які абагульняе і аналізуе вынікі круглага стала «Беларусь — ЕС: ад «нейтралітэту» да еўраінтэграцыі»», які прайшоў у лістападзе 2023 г. З аналітычным дакументам можна азнаеміцца па спасылцы: версія на беларускай мове, на ангельскай.

Дата: 28.02.2024 г.
Час: 14.00 – 16.00 (CET)
Фармат: ZOOM

Мадэратар: Павел Слюнькін,дыпламат, аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах
Пераклад: беларуская / ангельская мовы

Калі вы хочаце атрымаць запрашэнне на ZOOM у якасці гледача, запішыцеся для ўдзелу праз форму.
На ваш электронны адрас будзе даслана спасылка з інструкцыяй напярэдадні мерапрыемства.