Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

СЭНСЫ І ЖЫЦЦЁВЫЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСАЎ У ТАТУІРОЎКАХ

Падзеі
У сераду 29 сакавіка на прасторы «Пад жырандоляй» прайшла фотавыстава тату на беларускую тэматыку. Беларусы Варшавы прыйшлі на выставу, каб пазнаёміцца з трэндамі і сэнсамі татуіровак, якія набіваюць на сваім целе беларусы ў пошнія гады. Гэта не проста нейкія выявы, гэта тое, што мае выразны сімвалізм ці проста нацыянальны каларыт.


Уваход на выставу быў вольны. Таксама для гасцей былі арганізаваныя пачастункі і напоі. Татуіроўкі, пра якія ішла гаворка на выставе былі зробленыя беларусамі пачынаючы з 2020 года. Нведвальнікі выставы ў добрым сэнсе былі вельмі здзіўленыя і ўражаныя, выказвалі зацікаўленасць.

Выставу арганізавала і правяла журналістка і стваральніца праекту «Беларусь на целе» Яўгенія Доўгая. Яна праводзіла экскурсію і распавяла прысутным пра тое, як рабіліся фотаздымкі і асабістыя гісторыі герояў, многія з якіх працягваюць заставацца ў Беларусі.
Яўгенія распавяла, што некаторыя беларусы праз асабістую небяспеку хвалююцца, што іх тату пабачаць іншыя і нават у летнюю спёку закрываюць выявы вопраткай.

Ніжэй распавядзем пару гісторый з тых, якія прагучалі на фотовыставе.

Малыш падчас здымак папрасіў называць яго Чароўным стварэннем. Маці хлопчыка, Хрысціна, разам з ім малюе лісты – менавіта малюе – для палітвязня Дзімы Гопты. У зняволенага хлопца разумовая адсталасць, і ўсё адно яго пасадзілі за краты. Розумам Дзіма прыблізна як 10-гадовае дзіця. І вось Чароўнае стварэнне намаляваў дом, у які вернецца Дзіма, і даслаў яму. Хрысціна набіла гэты дом сабе на плячы.
Лявон – былы палітзняволены. Ён быў асуджаны на два гады «хіміі». Тэрмін ён адбываў у вёсцы Сушкі, дзе працаваў у калгасе. Лявон кажа, што ён быў жывёлагадоўцам (сам смяецца з гэтага), але на самой справе праца была вельмі цяжкай – яму даводзілася цягаць тоны навозу, саломы, карміць жывёлаў. І аднойчы Лявон падчас працы моцна парэзаў мезенец. Ён перарэзаў сухажылы, і цяпер ягоны палец назаўжды сагнуты. «Мала таго, што адбываеш тэрмін ні за што, дык яшчэ і калечышся», — сказаў Лявон. Каб памятаць, чаму і адкуль у яго такі палец, ён набіў на ім тату — лічбы артыкула, па якім адбываў тэрмін.