Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

ТЫДЗЕНЬ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА РАЗАМ З РБС

Падзеі
Ужо як 15 гадоў у розных краінах з 14 па 20 лістапада ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму Тыдню прадпрымальніцтва (Global entrepreneurship week). Беларусы не застаюцца ў баку ад падзеі і ў гэтым годзе таксама правялі свой Тыдзень прадпрымальніцтва ў Варшаве з вялікай колькасцю падзей.

Арганізатарамі Тыдня прадпрымальніцтва выступалі вядомы беларускі цэнтр стартапаў Imaguru, які за апошнія гады пераўтварыўся ў міжнародную сетку стартап хабаў, а таксама і іншыя партнёры, сярод якіх BEROC, Еўрапейскі банк, EU4Business і нават Google for Startups.

У мерапрыемствах у якасці спікераў прынялі ўдзел шмат экспертаў, бізнесоўцаў і прадпрымальнікаў традыцыйнага і тэхналагічнага бізнесу не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Сярод іх Мікіта Мікада, CEO і заснавальнік PandaDoc, Івана Цаха Седіва, C-Level кіраўніца, у мінулым дырэктарка па маркетынгу McDonald's і Johnson&Johnson, Раман Пахолкаў, заснавальнік кампаніі Promwad, Tech Mentor-Entrepreneur Bridgio, Наталля Ананчык, сузаснавальніца MetaMind Consulting, бізнес-стратэг, ментарка у Women in Tech Awards, і іншыя.

Наш варшаўскі каворкінг стаў адной з пляцовак, дзе праходзілі майстар-класы і сустрэчы ў межах падзеі. Госці абменьваліся меркаваннямі, а эксперты дзяліліся з прысутнымі сваімі гісторыямі прадпрымальніцкай дзейнасці, натхнялі і раілі не баяцца спрабаваць ствараць новыя бізнес-праекты.

Гэта былі размовы пра магчымасці і пошук рэсурсаў, і ўвогуле пра новую рэальнасць, у якой апынуўся бізнес зараз. Дадаем некалькі фотаздымкаў, каб вы змаглі ацаніць атмасферу івэнтаў, якія праходзілі на нашай прасторы.

Адное можна сцвярджаць дакладна — беларусы годна правялі Сусветны Тыдзень прадпрымальніцтва. Ну а мы, каманда РБС, не спыняемся і працуем далей!


Фота са старонкі GEW Belarus у фэйсбуку