У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня ў Варшаве праваабаронцы ПЦ «Вясна», польскага «Мемарыялу» і ініцыятывы «Палітвязынка» пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзілі сустрэчу па падпісанні лістоў палітзняволеным. Мерапрыемства прайшло ў прасторы «Пад жырандоляй».
Івэнт прайшоў увечары і сабраў вялікую колькасць людзей. На сустрэчы выступіў Стас Пачобут, музыка культавага беларускага панк-гурта Deviation і брат палітзняволенага Анджэя Пачобута.
На месцы было ўсё неабходнае для напісання лістоў: канверты, паштоўкі, папера і г.д. Таксама на прасторы праходзіла выстава карцін палітзняволенага Паўла Севярынца.
Агулам было падпісана больш за 100 паштовак салідарнасці!
«Я была на самой справе ў вялікім захапленні ад таго, колькі людзей прыйшло! Там былі і былыя палітвязні і палітвязынкі, там быў і брат Анжэя Пачобута. Завітала і пісьменніца Святлана Курс, больш вядомая як Ева Вежнавец. Была вельмі добрая атмасфера!» — падзялілася ўражаннем стваральніца ініцыятывы «Палітвязынка» журналістка Яўгенія Доўгая.

«На акцыю салідарнасці прыйшло вельмі шмат розных людзей — ад былых палітзняволеных да журналістаў. Усе хацелі выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі. Было цікаваць назіраць, як людзі знаёміліся з палітвязнямі са спіса «Вясны», пра якіх раней не ведалі. Чыталі іх гісторыі і шукалі нешта агульнае з сабой, узгадвалі пазітыўныя моманты жыцця, каб перадаць гэты светлы прамень у турму.
На прасторы лунала сяброўская атмасфера — усе былі ўдзячныя адзін адному за неабыякавасць. Вельмі важна, каб на такіх мерапрыемствах людзі маглі натхняцца адзін адным, каб рабіць яшчэ больш добрых справаў для палітвязняў і Беларусі. Учора мы змаглі стварыць атмасферу надзеі і дабрыні» — распавяла журналістка і праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук.
Далучайцеся да наступных акцый на нашай прасторы ў Варшаве. Салідарнасць мацней за рэпрэсіі!