Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Рух Беларускай Салідарнасці на палітычнай асамблеі EPP

Падзеі
4 верасня Віталь Рымашэўскі, кіраўнік Руха Беларускай Салідарнасці, прыняў удзел у палітычнай асамблеі Еўрапейскай народнай партыі (EPP) у Бруселі і асобнай сустрэчы EPP, прысвечанай Беларусі.
На сустрэчы палітыкі абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, падтрымку палітвязняў, еўрапейскі выбар кірунку развіцця Беларусі, супрацоўніцтва палітыкаў ЕС і Беларусі. Таксама было абмеркавана пытанне аб падтрымцы Украіны беларусамі ў вайне супраць Расеі і прэзентавана вэб-старонка Belarus stands with Ukraine, створаная камандай РБС.
Еўрапейская народная партыя — правацэнтрысцкая еўрапейская палітычная партыя, заснаваная ў 1976 годзе. Найбуйнейшая і вядучая партыя еўрапейскага парламента. ЕНП уключае ў сябе хрысціянска-дэмакратычныя, кансерватыўныя, праваліберальныя партыі краін Еўропы.

Вось што пішуць на афіцыйнай старонцы партыі:
«ЕНП з’яўляецца асобай, якая прымае рашэнні і мае вядучыя ролі ў асноўных інстытутах ЕС і ў краінах-членах па ўсім кантыненце. Гэта прыносіць еўрапейскім грамадзянам адказнасць, а таксама здольнасць праводзіць рэформы.»