Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Сустрэча каманды РБС з беларускай дыяспарай ў Гданьску

Падзеі
Каманда Руха Беларускай Салідарнасці і Каардынацыйная Рада 10 чэрвеня зладзілі сустрэчу ў Гданьску з актывістамі беларускай дыяспары.
Сустрэча адбылася на прасторы беларускага таварыства «Хатка». Асноўная тэма сустрэчы – як захаваць беларускую ідэнтычнасць за мяжой.
Алесь Лозка прэзентаваў беларускую школу ў Варшаве і адкрыцце філіялаў школы па гарадах Польшчы. Алесь прапанаваў адкрыць школу ў Гданьску.
«У Гданьску не хапае беларускамоўнай школкі для дзяцей. Такая школа магла бы захаваць у нас беларусаў і дапамагчы дзецям ведаць нашу гісторыю і мову» – падзяліўся думкамі адзін з актывістаў дыяспары.
Таксама актывісты падзяліліся, што ў Паморскім ваяводстве патрабуюць даведку аб тым, што ў чалавека няма крыміналак і судзімасці.
«Да нас прыехаў былы палітзняволены, ён трэнер па плаванні. Ён не можа працаваць трэнерам, таму што ў яго судзімасць. У міграцыенке ўсе разумеюць, што чалавек былы палітвязень, але ў Гданьску ён працаваць не можа» – патлумачыла беларуска Наталля.
Лідар Руху Беларускай Салідарнасці Віталь Рымашэўскі параіў актывістам зрабіць петыцыю да ўлад і паабяцаў падтрымку. Медыйную падтрымку прапанавала рэдактарка Lixtar Media Яўгенія Доўгая.
Таксама здарылася шчырая рэфлексія пра жаданне беларусаў далей змагацца, агульную стому і пошук матывацыі рабіць нешта далей.

Дзякуем усім неабыякавым беларусам за тое, што працягваюць змагацца.