Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

СУСТРЭЧА ПРА ПАХІ, КВЕТКІ І ВЯСНУ

Падзеі
Яскравыя колеры на здымках з івэнта, які прайшоў на прасторы «Пад жырандоляй» перад самым пачаткам каляндарнай вясны. Напэўна, ўсе вы чулі пра дэгустацыю віна, а ці чулі вы пра дэгустацыю парфума? Менавіта такі незвычайны івэнт правялі беларусы.

Сабраліся раўам аматары смакаў і пахаў, дэгуставалі парфумы, разбіралі араматычныя складнікі і кампаненты. Арганізатарка сустрэчы адмыслова абрала тэму вясновых кветак, таму на офісе РБС былі чутны водары свежасці. 🌷 Можаце самі паглядзець здымкі і ўявіць.

На сустрэчы была прадстаўленая парфума вядомых марак і розных пахаў, якая найлеп пасуе да гэтай пары года.

Апроч гэтага для гасцей быў арганізаваны фуршэт.

Сачыце за нашымі старонкамі, далучайцеся да нашых івэнтаў і памятайце, што пад жырандоляй можна зладзіць любую сустрэчу!