31 траўня ў Еўрапарламенце абылася каферэнцыя «Жыццё і вера ва ўмовах прыгнёту: галасы палітвязняў і пераследуемыя беларускія хрысціянскія абшчыны».
Падчас гэтай падзеі адбыўся выступ Віталя Рымашэўскага, кіраўніка Руха Беларускай Салідарнасці, прыводзім яго тэкст:
Дарагія сябры! Вялікі дзякуй за арганізацыю гэтай канферэнцыі. Вы чулі, што сёння адбываецца ў Беларусі – святароў, простых хрысціян катуюць у турмах разам з тысячамі іншых палітычных зняволеных толькі за іх палітычныя і рэлігійныя перакананні. Права на свабоду сумлення ў Беларусі груба парушаецца. Беларускі рэжым спрабуе зрабіць царкву яшчэ адным інструментам уплыву, інструментам прапаганды аўтарытарызму і расейскага фашызму.
Рэлігійныя суполкі з’яўляюцца адной з важных частак грамадзянскай супольнасці. Рэжым спрабуе іх зьнішчыць.
Беларусі, якая з’яўляецца афіцыйным партнёрам Еўрапарламента – як прадстаўнічага органа беларускага народа. І сёння я запрашаю нас падумаць, што мы можам зрабіць разам, каб абараніць права на свабоду сумлення ў Беларусі, спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітвязняў.
У беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў былі паспяховыя прыклады дзеянняў па абароне права на свабоду сумлення ў Беларусі. 12 гадоў таму разам з цэрквамі сабралі ў Беларусі больш за 50 тысяч подпісаў у абарону права на свабоду сумлення. У прыватнасці, подпісы былі перададзены прэзідэнту Еўрапарламента спадару Петэрынгу.
У тым ліку дзякуючы міжнароднай салідарнасці, вонкаваму ціску на рэжым – узровень рэпрэсій супраць цэркваў у Беларусі тады быў зніжаны.
І сёння можна было б арганізаваць міжнародную кампанію па абароне права на свабоду сумлення ў Беларусі.
Падтрымка сем’яў рэпрэсаваных, публічныя выступы палітыкаў і царкоўных дзеячаў у абарону права на свабоду сумлення ў Беларусі, лісты салідарнасці з палітвязнямі – гэта толькі першыя крокі, якія можна зрабіць разам.
Я лічу важным прыняць рэзалюцыю Еўрапарламента аб парушэнні права на свабоду сумлення ў Беларусі, таксама важныя слуханні Еўрапарламента па гэтай тэме.
Хрысціяне, якія знаходзяцца ўнутры краіны, не могуць стаць ініцыятарамі такой кампаніі. Хрысціянскія лідэры, якія знаходзяцца ўнутры краіны, не могуць нават агучыць усе гэтыя праблемы, т.к. рэжым неадкладна рэпрэсуе іх суполкі.
Таму сёньня задача тых, хто знаходзіцца за межамі краіны, быць голасам беларускага народу, рабіць усё магчымае, каб абараніць тых, хто сёньня церпіць ад рэжыму Лукашэнкі.
Каардынацыйная рада гатовая быць партнёрам Еўрапарламента і НДА ў сумесных дзеяннях па абароне права на свабоду сумлення ў Беларусі.
Я спадзяюся, што гэтая канферэнцыя стане пачаткам міжнароднай кампаніі салідарнасці ў абарону права на свабоду сумлення ў Беларусі.