Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

МУЗЫЧНЫЯ ВЕЧАРЫНЫ ПАД ЖЫРАНДОЛЯЙ ПРАЦЯГВАЮЦЦА

Падзеі
15 красавіка ў Варшаве прайшла другая музычная сустрэча з вядомым беларускім вядоўцам — Дзянісам Дудзінскім. Прастора Пад жырандоляй ізноў аткрыла свае дзверы для беларусаў, якія любяць жывую музыку.
Як і ў мінулы раз было шмат людзей і прыязная атмасфера. Гэта быў сапраўдны музпрасвет, бо прысутныя маглі ня толькі паслухаць у жывым выкананні вядомыя музычныя кампазіцыі, але і паслухаць гісторыі іх стварэння ці папулярнасці.

Гэтым разам музыку для гасцей выконвалі на гітары і флейце.