Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

«Настаўніцкае кола» ад Беларускай школы ў Варшаве

Архіў анонсаў
Мы, настаўнікі Беларускай школы ў Варшаве, маем жаданне і намер стварыць настаўніцкае кола для ўзаемадапамогі, абмену досведам і развіцця. Гэта будуць рэгулярныя сустрэчы, падчас якіх мы будзем абмяркоўваць набалелае, дзяліцца парадамі па пераадоленню праблемных сітуацый, а таксама сустракацца са спецыялістамі ў розных галінах.
Запрашаем на першую сустрэчу:
Калі: 8 кастрычніка, 12:00-14:00
Адрас: Прастора Вашай Ініцыятывы, Варшава, ul. Hoża, 41 (дамафон № 2)
Для ўдзелу ў сустрэчы - запоўніце, калі ласка, простую форму па спасылцы.

Беларуская Школа ў Варшаве пачала сваю дзейнасць з верасня 2022 года як анлайн і афлайн адукацыйная прастора для дзяцей, якія часова апынуліся ў Польшчы і іншых краінах свету пасля гуманітарнага крызісу ў Беларусі. Яе заснавальнікам і кіраўніком стаў Алесь Лозка, былы старшыня зачыненага на радзіме «Таварыства беларускай школы», аўтар шэрагу дапаможнікаў для розных адукацыйных устаноў.