Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Каардынацыйная Рада пры падтрымцы Руха Беларускай Салідарнасці едзе ў Гданьск

Архіў анонсаў
Запрашаем беларускіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў/іц грамадскіх ініцыятыў, згуртаванняў дыяспары, мясцовых медыя Труймяста прыняць удзел у сустрэчы і абмеркаванні магчымасці захавання беларускай мовы, адукацыі і ідэнтычнасці за мяжой.
Тэма сустрэчы: «Як захаваць беларускую ідэнтычнасць за мяжой і ў Беларусі»

У сустрэчы прымуць удзел Віталь Рымашэўскі (Рух Беларускай Салідарнасці, Каардынацыйная Рада), Андрэй Ягораў (спікер Каардынацыйнай Рады), Алесь Лозка (Беларуская школа ў Варшаве), Яўгенія Доўгая (рэдактарка Lixtar Media).

КАЛІ: 10 чэрвеня, 13. 00

ДЗЕ: Гданьск, Беларускае культурнае таварыства "ХАТКА"

Праграма сустрэчы:

13:00-14:00 Круглы стол з актывістамі дыяспар Гданьску і Сопату (знаёмства, рэфлексія, агляд запытаў і патрэбаў дыяспары, склад і прадстаўніцтва мэтавых груп — інтэрактыў ад каманды РБС)

14:15-16:15 Прэзэнтацыя праектаў РБС і пошук шляхоў супрацы — адкрыты мікрафон для пытаньняў.

16:30-18:00 Панэль: Выклікі і запыты мясцовых беларускіх супольнасьцяў — хто можа дапамагчы іх вырашыць

Таксама ў рамках паездак мы запусцілі кампанію за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Для ўдзелу ў мерапрымстве, калі ласка, запоўніце рэгістрацыйную форму.

*Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць: Рух Беларускай Салідарнасці, Каардынацыйная Рада, Беларуская школа ў Варшаве, Беларускае культурнае таварыства "ХАТКА"