Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Каманда ў Кракаве — апошнім горадзе з турнэ па Польшчы

Падзеі
Апошнім горадам у паездках нашай каманды стаў Кракаў.
Разам з прадстаўнікамі ініцыятыў мы сустрэліся з намеснікам мэра горада Andrzej Kulig і абмяркоўвалі пытанні прадастаўлення памяшкання для беларускіх ініцыятыў і актыўнасцей, а таксама класаў для суботняй беларускай школы. Вынікам стала абяцанне дапамагчы ў атрыманні памяшкань, а таксама дамова аб працягенні такіх сустрэч.

Вечарам ва ўтульнай прасторы на Krakowska 19 мы правялі сустрэчу з беларусамі Кракава, на якой даведаліся пра беларускія ініцыятывы горада і прадставілі магчымыя механізмы супрацы з Каардынацыйнай Радай і Рухам Беларускай Салідарнасьці.

Дзякуй нашым суарганізатар_кам і мясцовым дыяспарам за актыўны ўдзел і зацікаўленасць у сустрэчах! Вашыя ідэі вельмі натхняюць нас і рухаюць наперад.