26 красавіка адзначалася 37-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Акцыі, прысвечаныя гэтай трагічнай падзеі, прайшлі ў Вільні, Варшаве, Нью-Ёрку, Батумі, Берліне і іншых гарадах.
Сёлета акцыя прайшла ў Варшаве пад лозунгам «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі». Беларускія апазіцыйныя партыі, актывісты незалежных грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі дыяспар, сярод якіх і Рух Беларускай Салідарнасці арганізавалі мітынг і шэсце.

Людзі пачалі збірацца а 18:00 у Кракаўскім прадмесці каля помніка Каперніку, дзе адбыўся мітынг і выступілі грамадскія і палітычныя дзеячы: Міхал Томаш Каміньскі, Аліна Коўшык, Павел Латушка, Віталь Рымашэўскі, Вячаслаў Сіўчык і ксёндз Вячаслаў Барок.
Падтрымалі беларусаў і далучыліся да акцыі прадстаўнікі украінскай дыяспары. Пасля мітынгу калона прайшла шэсцем да помніку Марыі Складоўскай-Кюры на Рынку Новага Места.
- Паглядзець трансляцыю з акцыі можна па спасылцы