Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Мы ў шостым горадзе з шэрагу паездак — у Познані

Падзеі
Познань - шосты горад з шэрагу паездак каманды РБС па рэгіёнах Польшчы.
Ва ўтульным памяшканні клубакавярні "MY" сабралося больш за 20 познаньскіх беларусаў, на сустрэчу завіталі і прадстаўнікі мэрыі горада.

Падчас знаёмства былі прадстаўнікі розных беларускіх ініцыятыў Познані, а Віталь Рымашэўскі - кіраўнік РБС і сябра Каардынацыйнай Рады, распавёў пра магчымасці супрацы Рады і дыяспары, прадставіў праекты РБС. Прагучалі пытанні пра складанасці падачы дакументаў беларускімі студэнтаў, неабходнасць пошуку большага памяшкання для правядзення беларускіх мерапрыемств.

Дзякуем за ўтульную атмасферу кавярні "MY" і дзякуем усім удзельнікам сустрэчы!