«Яна/Ёй» з’явіліся зусім нядаўна — ў снежні мінулага года, ініцыятыва створаная беларускамі для беларусак. Дзяўчыны працуюць у кірунку барацьбы з дыскрымінацыяй і праблемай гвалту ў дачыненні да жанчын у Беларусі, займаюцца адукацыйнымі праектамі, аказваюць юрыдычную і псіхалагічную дапамогу.
5 лютага, а 12:00 у Варшаве «Яна/Ёй» даюць старт варкшопам «ТРЫМАЕМСЯ» для беларусак і абяцаюць шмат карыснай інфармацыі для кожнай ўдзельніцы.
Тэмы варкшопаў і эксперткі:
- Вольга Хаткевіч, фітнэс-нутрыцыёлаг, пілатэс трэнер. Тэма: «Маё стаўленне да цела і як яго палепшыць».
- Надзея Гарадніцкая, псіхолаг, лагатэрапеўт. Тэма: «Кропкі апоры: як дапамагчы сабе ў складаныя часы».
- Наста Базар, фем квір актывістка. Тэма: «Як я (не) спраўляюся: мацярынства ў эміграцыі».
Удзел свабодны. Трэба толькі зарэгістравацца на мерапрыемства па спасылцы.
Дакладную інфармацыю пра месца правядзення атрымаеце пазьней, зарэгістраваўшыся.