22-24 ліпеня 2024 года адбыўся навучальны візіт для маладых беларускіх лідэраў у Еўрапейскія інстытуцыі ў Брусэлі.
Візіт быў арганізаваны Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе ў супрацоўніцтве з Рухам Беларускай Салідарнасці.
Падчас візіту маладыя беларускі і беларусы сустрэліся з дэпутатамі і супрацоўнікамі Еўрапейскага Парламенту, супрацоўнікамі Еўрапейскай Камісіі і Еўрапейскай службы знешняга дзеяння. Таксама наведалі экспазіцыю музея Парламентарыюм і пазнаёміліся з камандай місіі "За дэмакратычныю Беларусь", якая месціцца ў Брусэлі.
Адбыліся:
- сустрэча з Бертам-Янам Ройсэнам (Нідэрладны, Саюз Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў);
- сустрэча з дэпутатамі Еўрапаламента ад Еўрапейскай народнай партыі Мірыям Лексман (Славаччына) і Міхаэлем Галерам (Нямеччына);
- сустрэча з Паўлюсам Саўдаргасам (Літва, Еўрапейская народная партыя);
- сустрэча з супрацоўніцамі Дэлегацыі Еўрапарламенту па стасунках з Беларуссю і Камітэту па правах чалавека;
- сустрэча з Анджэем Галіцкім (Польшча), віцэ-старшынёй Еўрапейскай народнай партыі;
- сустрэча з Малгажатай Гасеўскай (Польшча, Саюз еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў).
Удзельніцы і ўдзельнікі засталіся ў захапленні ад вандроўкі. Нагадаем, што на курсе быў праведзены конкрус эсэ, пераможцаў якога чакаў эксклюзіўны навучальны візіт у Брусэль.
“Мне вельмі спадабаліся ўсё часткі праграмы. А візіт у Брусэль заставіў прыемныя успаміны. Я вельмі ўдзячна за гэты вопыт. Вельмі прыемна было адчуваць сябе часткай чагосьці важнага. Жадаю посьпехаў у далейшай дзейнасці арганізатарам💖”
“Вельмі ўдзячны за магчымасць пазнаёміцца з зацікаўленымі беларусамі і сустрэчы ў Еўрапарламенце. Праграма была інтэнсіўная і натхняльная. Вольга і каманда зрабілі добрую працу, усё было ў час, і было адчуванне, што ўсё ідзе як мае быць”
“Гэта было вельмі крута! Першы раз сутыкнулася з такой адукацыйнай праграммай лідараў, вельмі спадабалася, буду працягваць далей. Шчыры дзякуй, што натхняеце моладзь, падтрымліваеце ў новых галінах. Асабісты дзякуй за візіт у Брусэль, бо гэта лепшая практыка, якая магла быць”
Хочаце далучыцца да наступных курсаў, якія ладзіць РБС? Запаўняйце форму, мы сустрэнемся зусім хутка!