Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

ПАРАДЫ ФАТОГРАФАМ АД ПРОФІ

Падзеі
Для аматараў фатаграфіі на прасторы Пад жырандоляй ў Варшаве пачалі рэгулярна праводзіцца івэнты ў фармаце размоваў з прафісіяналамі сферы ад PhotoClub f24. Чарговае мерапрыемства прайшло 10 траўня.


На вечаровым фтаівэнце да ўвагі гасцей была арганізаваная выстава фатографаў пачаткоўцаў, студэнтаў курса Secret-Photo-Practice.

Галоўнай часткай была сустрэча с вядомым беларускім фатографам інтер’ераў Ягорам Пяскоўскім. Сустрэча прайшла ў фармаце прэзентацыі і жывой гутаркі.

Ягор Пяскоўскі дзяліўся галоўнымі прынцыпамі сваёй працы і распавёў пра шлях прафісійнага развіцця цягам у 15 гадоў. За апошні час фотаздымкі Ягора траплялі ў вядомыя інтэр’ерныя выданні: ELLE Decoration, AD, Interior+Design, SALON і інш.

Была амаль поўная заля. Гэта лішні раз сведчыць пра вялікую колькасць беларускай дыяспары ў Варшаве і запатрабаванасці ў правядзенні культурніцкіх івэнтаў і трэнінгаў. Людзі былі вельмі задаволеныя фарматам мерапрыемства і гасціннасцю каманды прасторы.