Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

НАВАГОДНІ ТУРНІР ПА ШАХМАТАХ

Архіў анонсаў
Вы яшчэ не стаміліся ад сядзення за кампом? Ці можа засумавалі па вялікіх кампаніях і новых знаёмствах? Ёсць для вас добрая прапанова ад маладзёнаў ініцыятывы FizraBel — навагодні турнір па шахматах на прасторы РБС!

Нашыя сябры FizraBel стварылі канал ў тэлеграм з прапановамі і парадамі фізічна актыўнага ладу жыцця для беларусаў Польшчы і пачынаюць сваю дзейнасць з навагодняга турніру па шахматах.

Яны робяць гэта дзеля таго, каб беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы, мелі магчымасць добра і карысна праводзіць час. Абяцаюць рэгулярна праводзіць спартыўныя івэнты для беларусаў па розных відах спорту: футбол, баскетбол, шахматы, валейбол і шмат іншага. Таксама будуць дзяліцца цікавымі фактамі пра спорт у Польшчы.

«Мы падумалі, што сапраўды няма праекта, які б арганізоўваў спартыўныя івэнты» — кажуць прадстаўнікі ініцыятывы пра ідэю ставарэння FizraBel.

Калі вы любіце шахматы і хочаце добра правесці час, то хутчэй падавайце заяўку. Удзельнічаць могуць не толькі дарослыя, але і дзеці, для іх будзе ўведзены асобны залік. У перапынках паміж гульнямі гарантуецца сяброўская атмасфера і размовы за кубачкам гарбаты. 

Для ўдзелу ў турніры спатрэбяцца 15 злотых. Грошы пойдуць на прызы і арэнду шахматных камплектаў.

  • Турнір пройдзе 17 снежня ў Варшаве, па адрасе Hoza 41, lok 2 ( 00-681) і пачнецца ў 16.30.
  • Зарэгістравацца на турнір можна тут.