Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

ДАПАМАГЧЫ БЕЛАРУСАМ УНУТРЫ КРАІНЫ

Абвесткі
Са студзеня 2023 года пачала дзейнасць ініцыятыва «Это наш город», створаная ў супрацы ініцыятывы «КОТОС» і дзейснай дэпутаткі мінгарсавета Вольгі Цесаковай. Праект накіраваны на дапамогу беларусам унутры краіны ў вырашэнні мясцовых праблемаў, кансультаванні і парадаў па арганізацыі мясцовага самакіравання.

«Усе мы хочам палепшыць жыццё вакол сябе — у сваім раёне, вуліцы, двары. Часта ня ведаем, як гэта зрабіць і дагрукацца да мясцовых уладаў. Дзеля гэтага і створаны сайт «Наш город», дзе будуць сабраныя парады і інфармацыя, адпаведная дзеючаму заканадаўству» — казала Вольга Цесакова ў першым сваім відэа, прэзентуючы ініцыятыву.


Праект тычыцца ня толькі сталіцы — Мінска. Ён кранаецца ўсіх гарадоў і нават вёсак. Усё залежыць ад ініцыятыўнасці саміх грамадзян і разумення імі сваіх магчымасцяў у вырашэнні розных праблемаў у межах дзеючага заканадаўства: рэмонт дарогі, стварэнне дзіцячых пляцовак, размеркаванне бюджэтаў на патрэбныя рэчы і г.д.

На сайце праекта ёсць вялікая бібліятэка, дзе можна азнаёміцца з законамі і прававымі актамі, якія рэгулююць працу мясцовага самакіравання ў Беларусі. Гэтая інфармацыя будзе асабліва карысная, калі трэба напісаць зварот у дзяржаўныя структуры.

Увесну 2023 года Euroradio зладзіла прамы эфір з дэпутаткай Вольгай Цесаковай, дзе распыталі пра тое, як у сённяшніх умовах узаемадзейнічаць з уладамі і ці ёсць у гэтым сэнс. Гаварылі таксама і пра дзейнасць вольгі ў якасці дэпутаткі Мінгарсавета, яшчэ ў краіне. Глядзіце самі ў відэа.


Таксама Наш горад праводзіць вебінары «На кухні з дэпутатам», дзе Вольга Цесакова запрашае ў госці цікавых беларусаў, экспертаў і за кубкам гарбаты разам абмяркоўваюць сур'ёзныя пытанні ў несур'ёзных абставінах.

Сачыць за абвесткамі пра вебінары можна праз сацсеткі ініцыятывы. Напрыклад, у інстаграме па спасылцы.

Беларусы могуць ананімна кансультавацца з дэпутаткай і камандай праекта, пытацца парадаў і паведамляць пра праблемы праз боты зваротнай сувязі ў тэлеграме: @KotosBot ці @BelarusChangeBot

«Мы атрымліваем паведамленні ад беларусаў і некаторым нам ужо ўдалося дапамагчы. Яны здолелі прымусіць мясцовыя ўлады вырашыць мясцовыя праблемы. На жаль, пакуль мы ня можам паведаміць пра рэальныя кейсы, каб не прыцягваць лішняй увагі да людзей, якія звярталіся да нас» — Вольга Цесакова
У траўні 2023 года з Беларусі перасталі адкрывацца сайты ініцыятыў КОТОС і Это наш город. Яны адкрываюцца толькі праз VPN.
Калі вы знаходзіцеся ўнутры Беларусі, то карыстайцеся інфармацыяй і магчымасцю кансультацыі ад каманды праекта «Это наш город», а калі вы жывеце за мяжой, то дзяліцеся спасылкамі на праект з роднымі і сябрамі ў Беларусі.