Збіраем падпісы за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Навіны Руха Беларускай Салідарнасці

Марш салідарнасці ў Варшаве

Архіў анонсаў
Хутка набліжаецца вельмі важная дата для ўсіх свабодных беларусаў - 9 жніўня. У гэтым годзе спаўняецца 3 гады падзеям у нашай краіне, якія падзялілі жыццё сотні тысячаў чалавек на «да» і «пасля».
Так давайце збярэмся разам, каб падтрымаць адзін аднаго ў гэты памятны дзень!

📅 Калі: 9 жніўня, серада, з 18:00 да 21:00.
📍 Маршрут марша:

18:00 — збор каля Parku Praskiego, каля Parafi Katedralnej pw. Św. Michała Archanioła i Św. Floriana Męczennik
18:20 — рухаемся на мост Śląsko-Dąbrowski у кірунку Starego miasta
19:00–19:30 — plac Zamkowy, хвіліна маўчання
19:30 — рухаемся на Krakowskie przedmieście у кірунку помніка Kopiernika
20:00–21:00 — плац пры помніку Kopiernika на Krakowskim przedmieściu, przemówienia