ДЗЕ І КАЛІ
Сустрэча адбудзецца 17 снежня ў цэнтры Варшавы і пачнецца а 12 гадзіне. Дакладны адрас будзе паведамлены ўдзельнікам сустрэчы пасля рэгістрацыі. Колькасць месцаў абмежаваная. Як патрапіць на мерапрыемства чытайце ніжэй.
ПРА ШТО СУСТРЭЧА
На сустрэчы ў беларусаў будзе магчымасць задаць любыя свае пытанні, датычныя жыцця беларускай дыяспары і супрацоўніцтва з польскімі ўладамі, распавесці пра наяўныя праблемы, якія кранаюцца беларусаў.
Спадар Роберт Тышкевіч таксама распавядзе пра магчымасці кантактаў прадстаўнікоў беларускіх суполак з мясцовымі ужондамі. І падзеліцца сваім досведам барацьбы і ўдзелу ў польскім руху «Салідарнасці».
ХТО ТАКІ РОБЕРТ ТЫШКЕВІЧ
Роберт Тышкевіч польскі палітык, выдавец, грамадскі дзеяч і прадпрымальнік. З 2005 году ён з’яўляецца дэпутатам польскага Сейма. Малая радзіма палітыка — Беласток.
Роберт неаднаразова прымаў удзел у розных мерапрыемствах беларускай супольнасці і рабіў гучныя заявы, датычныя беларускай палітыкі. Са спачуваннем і разуменнем ставіцца да барацьбы беларускага грамадства за дэмакратыю.
У 80-х гадах Роберт Тышкевіч арганізаваў Самакіравальнае студэнцкае таварыства, узначальваў Маладзёжны камітэт сацыяльнай абароны. Быў адным з заснавальнікаў гурткоў незалежнай адукацыі, якія дзейнічалі ў беластоцкіх школах. Падчас вучобы ўдзельнічаў у стварэнні Маладога Руху Салідарнасці.
У Сейме ён ініцыяваў рэзалюцыю наконт занепакоенасці парушэннямі грамадзянскіх правоў у Беларусі. Таксама быў старшынёй парламенцкай групы па Беларусі.
ЯК ПАТРАПІЦЬ
- Каб патрапіць на сустрэчу трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы і чакаць на адказ.
Таксама, спецыяльна да гэтай сустрэчы, мы падрыхтавалі апытанне для актывістаў беларускай супольнасці ў Польшчы, што дапаможа лепш зразумець настроі і патрэбы беларусаў. Вынікі анкетавання будуць прэзентаваныя польскім мясцовым уладам. Таксама і вы зможаце азнаёміцца з імі і даведацца пра адказы мясцовых уладаў. Інфармацыя будзе з’яўляцца ў нашых сацыяльных сетках.
- Прайсці апытанне можна тут.
Вельмі добра, што ёсць палітыкі, якім неабыякавы лёс беларускай супольнасці ў Польшчы. Мы заклікаем беларусаў і беларусак дзяліцца інфармацыяй з сябрамі і паведамляць пра сустрэчу знаёмым лідарам(кам) мясцовых беларускіх дыяспар!