26-га чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіць чытанне гісторый тых, хто прайшоў праз катаванні ў Беларусі.
Таксама падчас мерапрыемства можна будзе падпісаць з "Майстэрняй паштовак салідарнасці" лісты палітвязням, якія пацярпелі ад катаванняў і пакутуюць на дрэннае здароўе (і не толькі).
Чытаць гісторыі пад музыку Эрыка Арлова-Шымкуса будуць беларускія акторы і акторкі: Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Дар'я Новік, Андрэй Саўчанка, Канстанцін Шульга, Юлія Шаўчук.
Калі: 26-га чэрвеня, збор і падпісанне лістоў палітвязням пачнецца ў 19:00, а чытанне гісторый — у 20:00
Дзе: Варшава, прастора "Пад жырандоляй"
Як узяць удзел: Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы.